Маску на сябе Псіхалагічны
падкаст ад фонду
#BYSOL

Падпісацца i слухаць
Пачуцце віны, забарона на жыцце, крызіс, рэлакацыя— гэтыя і многія іншыя тэмы мы разгледзім у нашым падкасьце. Слухай і не забывайся, што ў першую чаргу трэба дапамагчы сабе, каб потым мець магчымасць дапамагчы блізкім.
Эпізоды
Размова 1: Пачуцце віны
Віна і сорам - у чым розніца? Ці сваю віну мы адчуваем? Разбіраемся з гэтымі пытаннямі разам з Ганнай Матуляк - крызіснай псіхалагіняй, гештальт - тэрапеўткай, трэнеркай, сябрай EAGT.
27:59 MIN
Размова 2: Забарона на жыцце
Як праз віну мы забараняем сабе жыць? І чаму не варта гэтага рабіць. Разбіраемся з пытаннямі разам з Ганнай Матуляк - крызіснай псіхалагіняй, гештальт тэрапеўткай, трэнеркай, сябрай EAGT.
25:38 MIN
Размова 3: Траўма вымушанага пераезду
Кантроль, Ідэнтычнасць, Здароўе, Адзінота…Якія крызісы нас непазбежна чакаюць пры растанні з Радзімай, і як даць ім рады? Расказвае псіхалагіня Наталля Станкевіч.
27:30 MIN
Размова 4: Адаптацыя - не перашкода вяртанню
Чаму варта вучыць мову новай краіны?  І як нам браць прыклад з коцікаў?  Працягваем размаўляць пра траўму вымушанага пераезду з псіхалагіняй Наталляй Станкевіч.
29:41 MIN
Размова 5: Дзіцячыя траўмы
Як траўма, перажытая бацькамі, уплывае на дзяцей і падлеткаў? Што рабіць, каб дапамагчы ім? А чаго рабіць не варта? Чаму не трэба “абараняць” дзяцей ад цяжкай праўды? Распавядае псіхалагіня Аліна Аляшкевіч.
40:34 MIN
Размова 6: Назад у 20-ты? Фазы крызіса і мы ў іх
Што такое крызіс, і якія стадыі ў яго ёсць? На якой з іх мы знаходзімся зараз? Чаму нельга павярнуцца ў дваццаты год, нават калі вельмі хочацца?Паразважаем аб гэтым разам з крызіснай псіхалагіняй Аленай Грыбанавай.
46:14 MIN
Размова 7: Адбіткі кратаў
Што пісаць у турму, калі не ведаеш, што пісаць? Што адбывецца пасля вызвалення? Як паводзіцца з палітзняволенымі і чаго рабіць не варта? Як сапраўды дапамагаць і не згубіць сябе? Разбіраемся з гэтымі пытаннямі разам з магістрам псіхалогіі і гештальт-тэрапеўткай Марынай Качановіч. Досвед працы з праваабаронцамі і актывістамі 7 гадоў. З 2020 года працуе з пацярпелымі ад гвалту і пераследу беларусамі, былымі зняволенымі, рэлакантамі, а таксама з людзьмі, што ім дапамагаюць.
24:33 MIN
Размова 8: Калі самім не справіцца?
Сімптомы дэпрэсіі, посттраўматычнага расстройства ці проста дрэнны настрой? Як адрозніць? Якія прыкметы таго, што дакладна варта звярнуцца па дапамогу да спецыяліста?І да каго ісці? Чым адрозніваюцца псіхолаг, псіхатэрапеўт і псіхіятр? І чаму ні да каго з іх не сорамна і не страшна звярнуцца? А таксама чаму нашы непрыемныя станы – насамрэч часам нашыя добрыя памагатыя?
49:22 MIN
Размова 9: Паліва для перамен
Што такое агрэсія і навошта яна нам патрэбная? Як гэта звязана з магчымасцю ствараць перамены і вывучанай бездапаможнасцю? Што ў гэтай сферы можа пайсці не так, і як гэтага пазбегнуць? Нам дапамагае разабрацца ў гэтым псіхалагіня, што шмат працуе з беларускімі суполкамі.
23:31 MIN
Размова 10: Агрэсія і канфлікты ў суполках
Чаму мы пачынаем сварыцца паміж сабой і  гуляем па правілах Лукашэнкі і Пуціна? Як не даць агрэсіі атруціць адносіны? Што рабіць, калі “зрывае накрыўку”? І як прымусціць сваю агрэсію працаваць на карысць? Разбіраемся пры дапамозе псіхалагіні, што шмат працуе з беларускімі суполкамі.
29:18 MIN